This Day In History: 1943-12-07

7.12.1943 г. быў забіты ў Менску Вацлаў Іваноўскі – палітычны й грамадзкі дзеяч. Нар. 25.05.1880 г. у фальварку Лябёдка, Лідзкага павету. Заснавальнік Беларускай Рэва-люцыйнай Партыі ў 1902 г., у 1906 г. узначаліў першае беларускае выдавецтва „Загляне сонца і ў наша аконца”. Актыўную палітычную й асьветніцкую дзейнасьць вёў да 1922 года. З восені 1939 г. уключыўся ў нацыянальную дзейнасьць. У 1942 г. стаў бурмістрам Менску, а ў 1943 г. – старшынёй Беларускай Рады Даверу. Пахаваны на Кльварыйскіх могілках у Менску.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis