This Day In History: 1938-12-07
7.12.1938 г. у Валагдзе расстраляны Пётр Бузук, мовазнавец (нар. 14.07.1891 г. у в. Цярноўка ў Малдове). У 1916 г. закончыў Адэскі ўнівэрсытэт, дзе працаваў выкладчыкам да 1925 г. З 1925 г. прафэсар БДУ, у 1931 – 1933 гг. – дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР. У 1934 г. арыштаваны і высланы ў Валагду, дзе працаваў у пэдагагічным інстытуце. У 1937 г. арыштаваны паўторна. Аўтар шматлікіх прац па мовазнаўстве, м. ін. „Асноўныя пытаньні мовазнаўства” (1926), „Да характарыстыкі паўночнабеларускіх дыялектаў: Гутаркі Невельскага і Вяліскага паветаў” (1926), „Спроба лінгвістычнае географіі Беларусі” (1928).