This Day In History: 1863-12-07
7.12.1863 г. у Вільні памёр Ануфры Петрашкевіч (нар. у 1793 г. у Шчучыне). Закончыў Віленскі і Варшаўскі ўнівэрсытэты. У 1822 – 1824 гг. працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Быў адным з заснавальнікаў таварыства філаматаў, распрацаваў структуру таварыства „Прамяністых”. У 1825 г. сасланы ў Маскву, у 1832 г. – у Табольск. У 1860 г. вярнуўся ў Вільню. Сябраваў з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашом Занам. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.