This Day In History: 1948-11-07
7.11.1948 г. у Нямеччыне загінуў у аўтамабільнай катастрофе Хведар Ільляшэвіч (нар. 17.02.1910 г. у Вільні) – грамадзка–палітычны дзеяч. Выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі, Віленскага Унівэрсытэту. Выкладаў беларускую мову ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурным жыцьці, друкаваўся ў беларускіх часопісах. Да 1939 г. былі выдадзены тры зборнікі ягоных вершаў. Двойчы арыштаваны польскімі ўладамі. У 1937 г. улады выкінулі яго з працы ў гімназіі. Жыў у Тапалянах каля Беластоку. Падчас нямецкай акупацыі ўзначаліў Беларускі Камітэт у Беластоку, рэдагаваў „Новую Дарогу”.