This Day In History: 1788-10-07
7.10.1788 г. у в. Гразівец каля Чавусаў нар. Іван Насовіч, беларускі мовазнавец і этнограф. Закончыў Магілёўскую духоўную сэмінарыю (1812), у гг. 1813-1843 працаваў у Аршанскім і Мсьціслаўскім духоўных вучылішчах, Маладзечанскім і Сьвянцянскіх дваранскіх вучылішчах. Асноўнай яго працай лічыцца „Слоўнік беларускай мовы” (1870), ў якім сабрана больш за 30 тыс. слоў. Сабіраў таксама беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі, песьні. Памёр 6.08.1877 г. у Пецярбурзе.