This Day In History: 1882-07-07

7.07.1882 г. у фальварку Вязынка Менскага пав. нар. Янка Купала  (сапр. Ян Луцэвіч), народны пясьняр Беларусі, змагар за беларушчыну і Беларусь. Першы верш на беларускай мове „Мужык” апублікаваў у 1905 г. у газэце „Северо-Западный край”, першы зборнік вершаў „Жалейка” (1908), супрацоўнік а потым рэдактар „Нашай Нівы”. Найбольш вядомыя паэмы: „Курган” (1910), „Бандароўна”, „Магіла льва”, „Яна і я” (1913), драматычныя паэмы: „Адвечная песьня” (1910), „Сон на кургане” (1912), п’есы: „Паўлінка”, „Раскіданае гняздо” (1913), „Тутэйшыя” (1924). Памёр трагічна 28.06.1942 г. у Маскве.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis