This Day In History: 1825-06-07

7.06.1825 г. у Тургелях нар. Эдвард Паўловіч, мэмуарыст, мастак, асьветнік. Дзяцінства правёў на Наваградчыне, вучыўся ў Жыровічах, Слоніме, Слуцку. У Вільні вучыўся маляваньня ў Канута Русецкага і К. Рыпінскага, у 1853 г. закончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. З 1859 г. выкладаў у Наваградзкай гімназіі, у 1860 г. заснаваў самадзейны тэатр, пісаў карэспандэнцыі ў розныя газэты. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні быў сасланы ў глыб Расеі, у 1867 г. вярнуўся ў Наваградак. З 1870 г. жыў у Львове, дзе падрыхтаваў і выдаў каталогі фондаў музэя Любамірскіх. Пісаў успаміны, сярод якіх найбольш вядомыя: „Wspomnienia znad Wilii i Niemna” (1882). Памёр 10.02.1909 г. у Львове.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis