This Day In History: 1860-04-07
7.04.1860 г. памёр Караль Падчашынскі (нар. 7.11.1790 г. у Жырмунах на Гродзеншчыне), архітэктар. Вучыўся ў базыльянскай школе ў Брэсьце і ў Крамянецкім ліцэі, у Акадэміі Мастацтваў у Пецярбурзе, у Францыі і Італіі, у 1819-1831 гг. узначальваў катэдру архітэктуры Віленскага унівэрсытэта, у 1838-1853 гг. жыў у маёнтку пад Несьвіжам, пазьней у Вільні і ў Варшаве. Па яго праектах пабудаваны м. ін. двары ў Жылічах, Яшунах, школы ў Бабруйску, Мазыры, гімназыі ў Слуцку і ў Сьвіслачы. У 1824 г. паводле яго праекту адбудаваны касьцёл сьв. Бартламея ў Вільні, які зараз служыць Беларусам каталікам. Напісаў падручнік „Początki architektury dla młodzi akademickiej” ч. І – 1828 г., ч. ІІ – 1829, ч. ІІІ – 1856).