This Day In History: 1925-01-07

7.01.1925 г. памёр у Варшаве Марыян Станіслаў Абрамовіч (нар. 25.03.1871 г. у г. Цьверы), рэвалюцыянер-народнік, дзеяч культуры Беларусі і Польшчы. Падчас навукі ў гімназіі ў Маскве сутыкнуўся з сацыялістычным рухам. У 1888 г. паступіў на матэматычны факультэт Маскоўскага унівэрсытэта. У 1890 г. за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях быў арыштаваны з Напалеонам Чарноцкім і Ядвігіным Ш. Седзячы ў турме быў адным з заснавальнікаў беларускага гуртка моладзі ў Маскве, мэтай якога было стварыць беларускае друкаванае слова і пашыраньне беларускай нацыянальнай сьядомасьці. У 1892 г. выдаў у Тыльзыце прапагандовую брашуру на беларускай мове «Дзядзька Антон». Пасьля І сусьветнай вайны працаваў у варшаўскіх архівах. Меў вялікую бібліятэку, у якой былі рэдкія беларускія выданьні.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis