This Day In History: 1921-12-06

6.12.1921 г. у Маскве пам. Мікола Янчук (псэўданімы Н. Корніцкій, Białorusin; нар. 29.11.1859 г. у Корніцы на паўднёвым Падляшшы), вучоны-слявіст, дасьледчык літаратуры, фальклярыст, этнограф, мовазнавец, антраполяг, музыказнавец, драматург, пісьменьнік, кампазітар. Асабліва цікавіўся беларускім нацыянальным адраджэньнем, падтрымліваў цесныя кантакты з рэдакцыяй „Нашай Нівы”. З 1921 г. быў прафэсарам катэдры беларускай літаратуры і этнаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Пахаваны на Новадзевічых могілках у Маскве.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis