This Day In History: 1912-11-06
6.11.1912 г. у фальварку Мачульня, Наваградзкага павету нар. Віктар Войтанка, грамадзкі дзеяч, сьвятар, лекар. Выпускнік мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту, член Беларускага Студэнцкага Саюзу. У час нямецкай акупацыі быў бурмістрам Баранавічаў, заснавальнікам мэдычнай школы ў Баранавічах. Пасьля вайны жыў у ЗША. У 1969 г. стаў (пасьля сьмерці бацькі) сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, быў актыўным грамадзкім дзеячам. Памёр 25.04.1972 г.