This Day In History: 1884-11-06
6.11.1884 г. у в. Мікалаеўшчына каля Стаўпцоў нар. Язэп Лёсік (пам. 1.04.1940 г. у Саратаве), выдатны грамадзкі й палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменьнік, пэдагог. У 1911 г. за незалежніцкую дзейнасьць сасланы ў Сібір. Падтрымліваў сувязь з „Нашай Нівай”, са ссылкі вярнуўся ў палове 1917 г., стаў адным з лідэраў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, у 1917-1918 гг. рэдагаваў газэту „Вольная Беларусь”. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Аўтар між іншым „Практычнай граматыкі беларускай мовы”, названай пасьля яе друку „контррэвалюцыйнай”. У 1922 г. быў першы раз арыштаваны бальшавікамі. Чарговы раз быў арыштаваны ў 1930 г., сасланы ў глыб імпэрыі, арыштаваны ў 1938 г. ды закатаваны НКВД.