This Day In History: 1883-11-06

6.(18.)11.1883 г. у вёсцы Мікалаеўшчына каля Стаўбцоў нар. Язэп Лёсік (памёр у савецкай турме ў 1940 г.) – грамадзка–палітычны дзеяч, мовазнаўца, пісьменьнік, пэдагог. Вучыўся ў Маладзечанскай Настаўніцкай Сэмінарыі. З 1917 г. у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе, удзельнічаў у абвяшчэньні БНР у 1918 г., рэдагаваў газэты „Вольная Беларусь” (1917-1918), „Беларусь” (1920). У 20-ыя гады выкладаў беларускую мову ў Менску – у БДУ, у Пэдагагічным Тэхнікуме. Быў членам Інбелкульта і АН Беларусі. Напісаў м. ін.: „Практычную граматыку беларускае мовы” (1921), „Беларуская мова. Пачатковая граматыка”, „Беларуская мова. Правапіс” (1924), „Сінтаксіс беларускае мовы” (1925), „Граматыка беларускае мовы. Фанэтыка” (1926), „Граматыка беларускае мовы. Марфалогія” (1927). У 1930 г. пазбаўлены быў званьня акадэміка, арыштаваны і сасланы. У 1938 г. арыштаваны паўторна. Памёр 1.04.1940 г. у турме ў Саратаве.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis