This Day In History: 1800-11-06

6.11.1800 г. у маёнтку Аборак каля Маладэчна нар. Леанард Ходзька, выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце (1816-1817), быў членам таварыства філярэтаў. У1819-1822  гг. быў сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі, у 1822 г. эміграваў за мяжу, з 1826 г. жыў у Парыжы. Напісаў м. інш.: паэму „Залесьсе” (1821), біяграфію А. Т. Б. Касьцюшкі (1837),  выдаў м. інш.: зборнікі твораў Адама Міцкевіча (1828), мэмуары Агінскага (1827-1828). Памёр 12.03.1871 г. у Пуацье ў Францыі, пахаваны там на Шпітальных могілках.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis