This Day In History: 1963-10-06

6.10.1963  г. пам. Віктар Чабатарэвіч – палітычны, вайсковы дзеяч (нар. у 1906 г. у Новым Сьвержані, Менскага павету). Скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Нясьвіжы. Да 1939 г. працаваў настаўнікам, за нацыянальную дзейнасьць сярод вучняў-Беларусаў быў перанесены на працу ў цэнтральную Польшчу.  Падчас нямецкай акупацыі актыўна працаваў на нацыянальнай ніве. Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў, між іншым, намесьнікам старшыні Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі. 

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis