This Day In History: 1934-06-06

6.06.1934 г. у Ленінградзе памёр Браніслаў Эпімах-Шыпіла, культурна-асьветны беларускі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня ў Пецярбурзе. Нар. 4.09.1859 г. у фальварку Будзькаўшчына Лепельскага пав., закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1886), з 1891 г. працаваў у бібліятэцы Пецярбургскага унівэрсытэта, выкладаў старагрэчаскую і лацінскую мовы ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Пецярбурга, у пачатку ХХ ст. быў кіраўніком выдавецтва „Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ” і студэнцкага „Беларускага навукова-літаратурнага гуртка”. У 1925 г. пераехаў у Менск, працаваў рэдактарам, а з 1927 г. старшынёй камісіі Інбелкульта па складаньні слоўніка жывой беларускай мовы. У 1930 г. беспадстаўна арыштаваны, праседзеў у турме 2 месяцы. Пасьля вярнуўся ў Ленінград.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis