This Day In History: 1905-05-06
6.05.1905 г. у Слуцку нар. Юрка Гаўрук, перакладчык м.інш. драмаў У. Шэкспіра на беларускую мову: „Сон у летнюю ноч” (1925), „Гамлет” (1935), „Атэла” (1954), „Канец – справе вянец” (1964), „Кароль Лір” (1974), „Антоній і Клеапатра”, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах. Закончыўшы Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут у Маскве ў 1925 г., выкладаў замежную літаратуру ў Горацкай Сельскагаспадарчай Акадэміі і ў Магілёўскім пэдагагічным інстытуце; у 1935 г. рэпрэсіраваны і высланы з Беларусі ў Сібір, дзе прабыў больш за 20 гадоў. Рэабілітаваны ў 1956 г., у 1957-1967 гг. – памочнік галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага Дзяржаўнага Акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Памёр 18.02.1979 г. у Менску.