This Day In History: 1893-04-06

6.04.1893 г. у в. Калодчына, Вілейскага павету нар. Язэп Гаўрылік (расстраляны савецкімі органамі  8.12.1937 г.), дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі. Адзін з заснавальнікаў у 1922 г. Беларускай Гімназіі ім. Ф. Скарыны ў Радашковічах, актыўны дзеяч Таварыства Беларускай Школы. У 1928 г. выбраны паслом у польскі сойм. У 1931 г. быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 г. абмяняны на палітычных вязьняў з СССР. Жыў у Менску. У верасьні 1933 г. быў арыштаваны. Вязень ГУЛАГу на Салавецкіх астравах ды будаўнічых лагероў Беламорска-Балтыйскага каналу.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis