This Day In History: 1527-03-06

у 1527 г. у Тураве нар. Канстанцін Васіль Астрожскі – сын Канстанціна і Аляксандры з роду Слуцкіх (пам. 21.03.1608 г.), выдатны дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай. Адзін з найбагатшых тагачасных магнатаў, яму належала 25 гарадоў, 10 мястэчак і 670 вёсак. Вялікі апякун праваслаўя ў РП, асабліва пасьля берасьцейскай уніі (1596 г.). Заснавальнік Астрожскай акадэміі, школаў у Слуцку і Тураве, друкарні, выдавец „Астрожскай Бібліі”, апякун беларускіх кнігадрукароў Івана Фёдарава і Грыня Івановіча. Удзельнічаў у задушэньні сялянска-казацкіх паўстаньняў, якімі кіравалі К. Касінскі. С. Налівайка.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis