This Day In History: 2005-01-06

6.01.2005 г. у ЗША памёр Янка Юхнавец (нар. 03.11.1921 г. у в. Забродак каля Докшыц), беларускі эміграцыйны паэт. З прыходам на Беларусь немцаў быў арыштаваны СД, летам 1944 г. вывезены ў Германію. Вывучаў заходнеэўрапейскае права ў Вольным універсітэце ў Мюнхене. З 1949 г. жыў у ЗША. Вершы і прозу пачаў пісаць у эміграцыі (першыя творы надрукаваны ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына» і «Сакавік», 1948). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Ёрк, 1955), «Новая Элэгія» (Баварыя, 1964), «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967), кнігі выбранай паэзіі «Творы» (Нью-Ёрк, 1989-1990).

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis