This Day In History: 1945-01-06
6.01.1945 г. у Фрыбургу, у кляштары сясцёр дамініканак памерла Магдалена Радзівіл (нар. 8.01.1861 г. у Варшаве), беларуская мэцэнатка і культурная дзеячка; фінансавала выданьне беларускай каталіцкай газэты „Biełarus” (1913-1915), зборніка „Вянок” Максіма Багдановіча, засноўвала беларускія школы, м. інш. У сваім маёнтку Кухцічы і ў ваколіцы.