This Day In History: 1892-01-06

6.01.1892 г. у в. Арляняты, Ашмянскага павету нар. кс. Адам Станкевіч (памёр у лагеры Тайшэт, Іркуцкай вобласьці 29.11.1949 г.), сьвятар, палітычны, рэлігійна-культурны дзеяч. У 1914 г. скончыў Віленскую Каталіцкую Сэмінарыю. Як адзін зь першых ксяндзоў стаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. У 1922 г. быў абраны паслом у польскі Сойм. Быў ініцыятарам, кіраўніком, рэдактарам многіх беларускіх арганізацыяў, публікацыяў. Прасьледаваны польскімі ўладамі. Нямецкую акупацыю перажыў у Вільні. У 1944 г. не падаўся ў эміграцыю, быў арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1949 г.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis