This Day In History: 1917-12-05
5-17 (18-30).12.1917 г. у гарадзкім тэатры ў Менску адбыўся І Усебеларускі з’езд, на якім вырашалася пытаньне пра самавызначэньне і дзяржаўнасьць Беларусі. Удзельнічала 1872 дэлегатаў. Бальшавікі арыштавалі прэзідыюм з’езду. Рада з’езду працягвала дзейнасьць, быў створаны Выканаўчы Камітэт Рады, які падрыхтаваў акты незалежнасьці Беларусі.