This Day In History: 1997-11-05
5.11.1997 г. у Саўт-Рывэры (ЗША) пам. Сьвятаслаў Коўш (нар. 25.12.1916 г. у Разані, падчас бежанства), рэлігійна-грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Выпускнік юрыдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту. Член Беларускага Студэнцкага Саюзу. У час нямецкай акупацыі быў старшынёй павету ў Клецку. Пасьля вайны арганізаваў між іншым Беларускую Гімназію й пачатковую школу ў лагеры ў Ватэнштаце (Нямеччына). З 1949 г. жыў у ЗША. 6.02.1969 г. высьвячаны ў сьвятары, быў настаяцелем многіх праваслаўных беларускіх прыходаў. У 1977 г. стаў адміністратарам праваслаўных беларускіх прыходаў ЗША й Канады, якія падлягаюць юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. Рэдагаваў праваслаўны часопіс „Царкоўны Сьветач” (1976-1988).