This Day In History: 1884-10-05
5.10.1884 г. у Новым Двары на Беласточчыне нар. кс. Францішак Грынкевіч, брат лекара псіхіятра і беларускага дзеяча Станіслава Грынкевіча. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1907 г., у 1907-1909 гг. вучыўся ў Інсбруку і ў Мюнхене. З 1909 г. навучаў закону божага ў гімназіі ў Гародні, дзе сарганізаваў Гродзенскі гурток беларускай моладзі, з якога выйшла шмат сьведамых беларусаў і пазьнейшых беларускіх дзеячаў. Служыў пробашчам пры кляштары брыгітак. Супрацоўнічаў з газэтай „Biełarus” (1913-1915). Пасьля І сусьветнай вайны адышоў ад беларускай дзейнасьці. Памёр 26.07.1933 г. Пахаваны ў Гародні побач капліцы на старых каталіцкіх могілках.