This Day In History: 1893-09-05

5.09.1893 г. у мястэчку Налібокі Ашмянскага пав. нар. Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец. Закончыў клясычную гімназію ў Менску (1914), студыяваў у Кіеўскім унівэрсытэце да 1918 г. Уключыўся ў беларускі палітычны і культурны рух на Украіне і ў Менску (1918 – 1920). З 1920 па 1924 г. студыяваў у Віленскім унівэрсытэце, пасьля працаваў там выкладчыкам заалогіі. У 1932 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю. Займаўся мастацкай фатаграфіяй і дзейнічаў у “Віленскім фатаклюбе” Яна Булгака. Працаваў таксама ў Ваяводзкай управе ў Вільні у сельскагаспадарчым аддзяленьні. Пасьля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. У канцы 1945 г. пасяліўся ў Лодзі. Памёр там 8.06.1956 г.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis