This Day In History: 1908-08-05

5.08.1908 г. у Парыжы памёр Валеры Урублеўскі, рэвалюцыянер (нар. 27.12.1836 г. у Жалудку каля Шчучына). Закончыў Пецярбургскі Лясны Інстытут (1857), разам з Кастусём Каліноўскім арганізаваў студзеньскае паўстаньне на Гродзеншчыне, удзельнічаў у выпуску і распаўсюджваньні „Мужыцкай Праўды”. Эміграваў у Францыю, дзе камандаваў адноў з армій Парыжскай Камуны ў 1871 г. З 1872 г. быў членам Генэральнага Савета І Інтэрнацыянала. Пахаваны каля сьцяны Камунараў у Парыжы.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis