This Day In History: 1943-07-05
5.07.1943 г. у Менску падчас выбуху міны загінуў Іван Кушнер, праваслаўны сьвятар, адзін з удзельнікаў Усебеларускага Царкоўнага Сабору (30.08.– 2.09.1942 г.) у Менску, на якім абвешчана была аўтакефалія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Нарадзіўся ў 1908 г. у Лужках на Глыбоччыне, у 1930 г. закончыў Віленскую Духоўную Праваслаўную Сэмінарыю, у 1935 г. абараніў магістэрскую працу на багаслоўскім факультэце Варшаўскага Унівэрсытэту. З 1934 г. быў настаяцелем праваслаўнага прыхода ў Ятвеску на Гродзеншчыне, з 1941 г. у Менску ў Аляксандра-Неўскай царкве на Вайсковых могілках.