This Day In History: 1902-05-05
5(20).05.1902 г. у в. Каралішчавічы Менскага пав. нар. Язэп Пушча (сапр. Іосіф Плашчынскі, пам. 14.09.1964 г. у Менску), паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня „Узвышша”. У 1930 г. будучы студэнтам быў арыштаваны савецкімі ворганамі бясьпекі і сасланы ў Сібір. У 1941 г. мабілізаваны ў савецкую армію. Пражыў вайну, змог паявіцца ў Беларусі толькі пасьля 1956 г. Пахаваны на могілках у родных Каралішчавічах.