This Day In History: 1943-03-05

5.03.1943 г. у Менску загінуў у выніку скрытабойчага замаху Фабіян Акінчыц (нар. 20.01.1886 г. у в. Акінчыцы, Менскага павету), грамадзка-палітычны дзеяч. У 1913 г. скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага Унівэрсытэту. У 1926 г. актыўна ўключыўся ў дзейнасьць Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. У траўні 1928 г. быў асуджаны на 8 гадоў турмы. Вызвалены датэрмінова ў палове 1930 г. У канцы 1933 г. разам з У. Казлоўскім пачаў выдаваць „Новы Шлях” ды арганізаваць Беларускую Нацыянал-Сацыялістычную Партыю. З ліпеня 1939 г. у Бэрліне, старшыня Беларускага Бюро Прапаганды. У пачатку 1940 г. быў старшынёй Беларускага Камітэту ў Варшаве.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis