This Day In History: 1859-09-04

4.09.1859 г. у фальварку Судзіловічы Лепельскага пав. (зараз в. Будзькаўшчына Полацкага р-на) нар. Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, часта называны патрыярхам Адраджэньня. Быў адным з заснавальнікаў у Пецярбурзе выдавецкай суполкі „Заглянe сонца і ў наша аконца” (1906 – 1914), духовым апекуном многіх пазьнейшых лідараў беларускага руху. Памёр у выніку савецкіх рэпрэсіяў 6.06.1934 г. у Ленінградзе.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis