This Day In History: 1917-08-04
4.08.1917 г. у Адэсе нар. Янка Брыль, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Дзяцінства і маладосьць правёў у Заходняй Беларусі. У верасьні 1939 г. будучы жаўнерам польскага войска абараняў ваколіцы Гдыні. У 1941 г. уцёк з нямецкага палону, пасьля ўдзельнічаў у савецкім партызанцкім руху. Друкаваўся з 1938 г., выдаў больш за 20 кніг прозы, сярод гэтага раманы: „Граніца” (1949), „Птушкі і гнёзды” (1964), аповесьці, апавяданьні, мініяцюры, нарысы, публіцыстыку. Некаторыя творы былі перакладзены на польскую мову і апублікаваны ў Польшчы, якую часта наведваў. Памёр 25.07.2006 г. у Менску (пахаваны ў Калодзішчах пад Менскам).