This Day In History: 1893-04-04
4.04.1893 г. нар. на Смаленшчыне Мікола Шчаглоў-Куліковіч – кампазытар, этнограф, паэт. Выпускнік Маскоўскай Кансэрваторыі. Працаваў настаўнікам музыкі, з 1939 г. быў дырыжорам сымфанічнага аркестра Усебеларускага Радыёкамітэту ў Менску. У час нямецкай акупацыі займаўся творчай працай у Менску. З 1950 г. жыў у ЗША. У 1950 г. заснаваў у Нью-Ёрку беларускі хор, потым кіраваў беларускімі харамі ў Кліўлендзе й Чыкага. Памёр 31.03.1969 г. Пакінуў вялікую музычную спадчыну; быў аўтарам опэр, сымфоній, вакальных твораў, апрацовак народных песень.