This Day In History: 1846-04-04
4.04.1846 г. у Вільні памёр Лявон Бароўскі (нар. 27.05.1784 г. у Пінску), літаратуразнавец, пэдагог і публіцыст. У 1807-1811 гг. выкладаў рыторыку і паэтыку ў Сьвіслацкай гімназіі, з 1814 г. выкладаў літаратуразнаўства і красамоўства ў Віленскім унівэрсытэце, а ў 1831-1842 гг. — у Віленскай духоўнай акадэміі. Супрацоўнічаў з часопісам „Dziennik Wileński” (1815-1826). Яго вучнямі былі м. іш. Адам Міцкевіч і Юльюш Славацкі. Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Вільні.