This Day In History: 1808-02-04

4.02.1808 г. у фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павету нар. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (пам. 29.12.1884 г.), паэт, драматург, клясык беларускай літаратуры. Жыў у Люцынцы каля Івянца. Дзейнічаў у Менску. Напісаў п’есы: „Рэкруцкі яўрэйскі набор”, „Чарадзейская вада”, „Спаборніцтва музыкаў”, „Сялянка”, паэмы: „Вечарніца”, „Гапон”, „Купала”, „Шчароўскія дажынкі”, „Травіца брат-сястрыца”, „Быліцы, расказы Навума”, „Халімон на каранацыі”, камэдыя „Пінская шляхта”, пераклаў „Пана Тадэуша” на беларускую мову. Да „Сялянкі” музыку напісаў Станіслаў Манюшка і яна ставілася як опэра ў Менску ў 1852 г. Памёр 29.12.1994 г. у Люцынцы (Менскі ўезд), пахаваны на могілках у Тупальшчыне, недалёка Люцынкі (зараз Валожынскі р-н).

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis