This Day In History: 1975-01-04

4.01.1975 г. пам. у Саўт-Рывэры Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў), пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Нар. 15.06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 г. разам з Н. Арсеньневай стварыў літаратурнае аб’яднаньне „Шыпшына”, якога стаў старшынёй. Пасьля жыў у ЗША. Актыўнасьць праяўляў таксама ў галіне журналістыкі. Многа ягоных твораў было надрукаваных у „Беларусе”, „Новым рускім слове”.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis