This Day In History: 1901-12-03

3.12.1901 г. у  в. Кубельнікі каля Бераставіцы на Гарадзеншчыне нар. Мікола Марцінчык (пам. 23.05.1980 г.), нацыянальна-палітычны дзеяч, лекар. Скончыў Віленскі Унівэрсытэт у 1927 г., зьяўляўся адным з кіраўнікоў Беларускага Студэнцкага Саюзу, быў рэдактарам часопіса „Студэнцкая Думка”, дзеячам Грамады, Таварыства Беларускай Школы. Настаўнічаў у Віленскай Беларускай Гімназіі. Некалькі разоў быў арыштаваны польскай паліцыяй, у 1931 г. сасланы зь Вільні пад нагляд паліцыі. Працаваў лекарам у Нараўцы на Беласточчыне. У 1948 г. арыштаваны органамі савецкай бяспекі. 12.08.1949 г. прыгавораны на 10 гадоў лагераў, сасланы ў Варкуту. У 1956 г. вярнуўся ў Гародню, дзе і памёр. Пахаваны на Алекшыцкіх могілках на Гарадзеншчыне.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis