This Day In History: 1889-10-03
3.10.1889 г. у Празароках Дзісенскага пав. нар. Міхал Пятроўскі, беларускі каталіцкі ксёндз. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1912 г., служыў у Даўгінаве, Шаркаўшчыне. У 1925 г. быў абвінавачаны ў беларускай агітацыі і сасланы на службу на Падляшша. Памёр 26.07.1931 г. у Віннай, дзе і пахаваны на мясцовых могілках.