This Day In History: 1978-09-03

3.09.1978 г. у Рыме памёр кс. Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзеяч. Нар. 2.06.1896 г. у Гайніне Слуцкага пав. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1921 г. Служыў у Пінску, Наваградку, Баранавічах, Дамачаве і Століне. Быў прыхільнікам уніі. У час ІІ сусьветнай вайны быў у Варшаве – вучыў рэлігіі ў беларускай школе, удзельнічаў у ІІ Усебеларускім кангрэсе у Менску ў 1944 г. З 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, з 1945 г. – у Рыме, дзе абараніў доктарскую працу „Сьв. Кірыла Тураўскі і яго дактрына асцэтычная”, выдаваў беларускі каталіцкі часопіс „Źnič” (1950 – 1975), арганізаваў Беларускую сэкцыю Ватыканскага радыё, пераклаў на беларускую мову „Quo vadis” Г. Сянкевіча (1956).

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis