This Day In History: 1960-09-03
3.09.1960 г. памёр Міхась Васілёк (Касьцевіч), паэт. Нар. 14.11.1905 г. у Баброўні на Гродзеншчыне, публікаваў з 1926 г. у заходнебеларускай прэсе. У 1929 г. у Вільні выйшаў першы яго зборнік лірыкі „Шум баравы” (канфіскаваны паліцыяй), у 1937 г. – „З сялянскіх ніў”. Пасьля ІІ сусьветнай вайны выйшлі зборнікі яго паэзіі „Выбраныя вершы” (1950), „Выбраныя творы” (1955), „Зоры над Нёманам” (1963), „Вершы” (1973). М. Васілёк пасьля ІІ сусьветнай вайны жыў у Гародні, дзе і памёр.