This Day In History: 1944-03-03
3.03.1944 г. быў забіты ў Вільні польскімі або савецкімі партызанамі выдатны беларускі драматург, стваральнік беларускага тэатральнага жыцьця, публіцыст, вязень ГУЛагу Францішак Аляхновіч (нар. 9.03.1883 г. у Вільні). Зьяўляецца ён аўтарам 18 п’есаў, шырокавядомай кніжкі пра савецкія лагеры „У кіпцюрoх ГПУ”, дзесяткаў апавяданьняў.