This Day In History: 1905-02-03
3(16).02.1905 г. у Пецярбургу памёр Павал Баброўскі (нар. 21.03(2.04).1832 г. у Вацы каля Вільні), гісторык і этнограф, братанак Міхала Баброўскага (пад яго апекай атрымаў пачатковую адукацыю). Закончыў Полацкі Кадэцкі Копрус (1849) і Мікалаеўскую Акадэмію Генэральнага Штаба (1857), дасьледаваў Гродзенскую губерню, м. інш. супрасльскія рукапісы, аўтар краязнаўчых нарысаў пра Гродзеншчыну. Пахаваны ў маёнтку Макулі Ковенскай губ.