This Day In History: 1902-12-02
2.12.1902 г. у Пухавічах Менскай губ. нар. Анатоль Вольны (сапр. прозьвішча Ажгірэй), расстраляны НКВД 29.10.1937 года. Выпускнік Беларускага Унівэрсытэту, член аб’яднаньня „Маладняк”. Друкавацца пачаў у 1920 годзе. Раман „Ваўчаняты” (1925), аповесьці, апавяданьні, гумарэскі, фэльетоны, п’есы-жарты: „Міколка”, „У агранома”, сцэнарыі фільмаў: „Хвоі гамоняць” (1929), „Сонечны паход” (1931) і інш.