This Day In History: 1879-12-02

2.12.1879 г. у Шчучыне нар. Фэлікс Стэцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч. Закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1913), з 1903 г. член Беларускай Сацыялістычнай Грамады. З 1908 г. сакратар адвакатаў у Ігумені, з 1923 г. дырэктар Беларускай Гімназіі ў Радашкавічах, з 1928 г. – старшыня Галоўнай управы Таварыства Беларускай Школы, у 1930 і ў 1933 гг. арыштаваны польскімі ўладамі. З 1939 г. працаваў настаўнікам у Вілейцы і Клецкім раёне, у ІІ сусьветную вайну – судзьдзёй у Смаргоні, у 1944-1949 гг. – у музэі А. Пушкіна ў Мяркучай пад Вільняй. У 1949 г. арыштаваны і зьняволены. Пасьля вызваленьня ў 50-ыя гады жыў у Вільні. Склаў „Эспэранта-беларускі слоўнік” і пераклаў на мову эспэранта „Тэорыю права і маральнасьць” Леона Пэтражыцкага. Памёр 21.06.1967 г. у Вільні, пахаваны на Сьв.-Ефрасінеўскіх праваслаўных могілках.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis