This Day In History: 1998-09-02
2.09.1998 г. у лесе пад Дзерняковам пам. Мікола Гайдук (нар. 29.05.1931 г. у Кабылянцы каля Міхалова на Беласточчыне) – настаўнік, пісьменьнік, журналіст, краязнавец. Друкаваўся з 1957 г., аўтар зборніка вершаў „Ціш”, апавяданьняў, аповесьцей і гістарычных эсэ „Трызна”, „Паратунак”, „Брэсцкая унія”, казак, артыкулаў, нарысаў, сааўтар падручнікаў па беларускай мове.