This Day In History: 1934-09-02
2.09.1934 г. памёр у Вільні Мікола Ільяшэвіч – грамадзкі дзеяч, гісторык, настаўнік (нар. у 1903 г. у Пружане). Выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі ды Пражскага Унівэрсытэту. Падчас вучобы ў Празе з’яўляўся старшынёй Беларускага Культурнага Таварыства імя Францішка Скарыны. Пасьля вяртаньня ў Вільню працаваў настаўнікам у Віленскай Беларускай Гімназіі ды Праваслаўнай Духоўнай Сэмінарыі. Рэдагаваў часопіс „Саха”.