This Day In History: 1848-09-02

2.09.1848 г. у Варшаве памёр Якуб Зэбэдэўш Фалькоўскі, асьветнік-дабрачынец, пачынальнік навучаньня глуханямых дзяцей мовы жэстаў. Нар. 24.04.1775 г. у Будлеве на Беласточчыне. Належаў да ордэна піяраў, быў рэктарам школы піяраў у Шчучыне на Гродзеншчыне. У 1817 г. у Варшаве адкрыў першую школу для глуханямых. Напісаў м. інш. працу „De instructione surdorum et mutorum” (1816). Пахаваны ў падзямельлях касьцёла сьв. Аляксандра ў Варшаве.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis