This Day In History: 1814-09-02
2.09.1814 г. у Ліёне у Францыі памёр Жан Эмануэль Жылібэр, францускі натураліст, хірург і анатом. Нар. 21.06.1741 г. у Ліёне, арганізаваў і кіраваў Гродзенскай Мэдычнай Акадэміяй (1775 – 1781), у Гродне заснаваў таксама акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781 – 1783 гг. прафэсар мэдычнага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні. З 1783 г. у Францыі.