This Day In History: 1832-04-02
2.04.1832 г. у маёнтку Вака каля Вільні нар. Павал Баброўскі (пам. 16.02.1905 г.), гісторык і этнограф. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі Міхаіла Баброўскага, выдатнага беларускага вучонага (нар. у 1784 г. у Вульцы-Выганоўскай Бельскага павету). Рэдактар выдатнай працы (кіраўнік выданьня) па гісторыі Гарадзеншчыны і Беласточчыны -– аснаўной крыніцы пра Беласточчыну перад 1863 г. „Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генэральнага штаба. Гродзенская губерня”. У працы пададзены зьвесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асьвеце, пра гарады і мястэчкі губэрні. Вывучаў гісторыю летапісаў – „Лёс Супрасьльскага рукапісу…”, „Яшчэ нататка пра Супрасьльскі рукапіс” ды ўніяцкай Царквы ў Беларусі.