This Day In History: 1896-03-02

2.03.1896 г. у Поразаве, Ваўкавыскага павету нар. кс. Станіслаў Глякоўскі – сьвятар, беларускі грамадзкі дзеяч. Да верасьня 1929 г. быў пробашчам у Трычоўцы каля Беластока. З 1929 г. дзейнічаў у Вільні, быў між іншым выдаўцом дзіцячага часопіса „Пралескі” (рэдагавала Анеля Каткавічанка), выкладчыкам у Віленскай Беларускай Гімназіі. З 1938 г. (пасьля высылкі кс. А. Станкевіча) узначаліў у Вільні беларускую парахвію сьв. Мікалая. Загінуў  у сьнежні 1941 г. у Менску.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis